Аграбізнес зацікавіў жанчын Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

30 ліпеня ў Глыбокім  прайшоў   чарговы семінар у рамках праекта па навучанні жанчын Віцебскай вобласці асновам арганічнага земляробства, аграбізнесу і  атрымання дадатковага прыбытку.

Праект рэалізуюць супрацоўнікі Беларускага дзіцячага фонда  і таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экамроя” пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і фінансавым суправаджэнні фонда “Кока-кола”(ЗША). На Глыбоччыне ўдзельніцамі праекта сталі дзевяць жанчын з горада і вёсак, а па вобласці – 105 гаспадыняў.

Усе яны па вясне атрымалі насенне для пасадкі на сваіх агародах, сродкі аховы раслін,  некаторыя – цяпліцы ў дапамогу,  а яшчэ — шмат карысных парад  ад дырэктара ТАА “Экамроя”, кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта кафедры эканомікі і ўпраўлення інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Анатоля Спрынчака і пастаянную кансультатыўную падтрымку  рэгіянальнага каардынатара Аляксандры Плыгаўкі.

Пасля аб’ездаў праектных участкаў удзельніц праектаў, прайшоў тэматычны “круглы  стол”, на якім абмяркоўвалі надзённыя пытанні і планавалі далейшую работу. Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў бліжэйшых  нумарах “Весніка Глыбоччыны”

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru