Спецыялісты па ахове працы пабывалі на палях Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У рамках месячніка бяспечных умоў працы ў  сельгасарганізацыях аграпрамысловага комплекса  ў перыяд уборачнай кампаніі 27 ліпеня  на Глыбоччыне пабываў  начальнік  абласнога ўпраўлення, галоўны дзяржаўны інспектар працы Віцебскай вобласці Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь  Якаў Жулеў.

Ён прымаў удзел  у пасяджэнні райвыканкама,  затым у складзе  мабільнай групы  выехаў у СУП “Каралі”, дзе ўжо дзявяты дзень ідзе ўборка зерневых.

У рэйдавым аб’ездзе  прымалі ўдзел  вядучы дзяржаўны інспектар сектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Белы, галоўны спецыяліст аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы,   занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Яўген Пракапенка, галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела  Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента  дзяржаўнай інспекцыі працы Святлана Дулінец.

Галоўная мэта, якая стаіць перад  спецыялістамі і кіраўнікамі арганізацый аграпрамысловага комплексу раёна, – правесці ўборачную кампанію без вытворчых траўм і смяротных выпадкаў. Больш падрабязны матэрыял чытайце ў № 60 “Весніка Глыбоччыны” за  31 ліпеня.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru