Categories: ОБЩЕСТВО

Глыбачанкі Наталія Бекіш і Валянціна Русак атрымалі ўзнагароды да Дня работнікаў гандлю

23 ліпеня, напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў гандлю, у Віцебску прайшла цырымонія ўшанавання лепшых гандлёвых  работнікаў  Віцебшчыны.

Валянціна Русак (злева) і Наталія Бекіш  з узнагародамі.

Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама  за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне працоўных абавязкаў узнагароджаны загадчыца сталовай ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”  Наталія Міхайлаўна Бекіш і  загадчыца фірменнага магазіна абутку сумеснага  беларуска-расійскага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белвест” у Глыбокім Валянціна Аляксандраўна Русак.

Матэрыялы пра іх чытайце ў бліжэйшых нумарах “Весніка Глыбоччыны”.

Share
Published by
Галина Сутула
Tags: День работников торговли