Сёння, 23 ліпеня, у 12 гадзін дня на вуліцы Савецкай, 96 на месцы былога магазіна “Прыазёрны” адчынілася “Капеечка”.
— Гэта ўжо сёмы па ліку магазін “Капеечка”, які працуе ў Глыбокім. Тут прадстаўлены і харчовыя, і прамысловыя тавары. Кожны тыдзень пэўныя групы тавараў будуць прадавацца па акцыях, а гэта значыць са скідкамі, — сказала намеснік рэагіянальнага ўпраўляючага Вольга Ракіцкая.
Ператварыць адкрыццё магазіна ў свята дапамаглі супрацоўнікі прыватнай кампаніі “Вясёлая сямейка”, якія арганізавалі для маленькіх пакупнікоў паўтарагадзінную забаўляльную праграму з конкурсамі, мыльнымі пульхірамі, аквагрымам і азотным шоу. Дзецям бясплатна раздавалі шары і прадставілі магчымасць сфатаграфавацца на памяць з любімымі роставымі лялькамі.
У дзень адкрыцця дзейнічала акцыя: той, хто купляў тавараў больш, чым на 20 рублёў, мог узяць тавар за капейку. Капеечным таварам былі мучныя вырабы, семачкі, падушачкі кава з малаком, малочны шакалад, мінеральная вада, ліманад.
Жыхары мікрараёна прыватнай пабудовы задаволены адкрыццём магазіна крокавай даступнасці і асартыментам прадстаўленай там прадукцыі.