Categories: ОБЩЕСТВО

Глыбоччына мядовая

Маршруты чарговых аб’ездаў пасек удзельнікаў конкурсу інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, які арганізаваны ў рамках рэалізацыі  Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва ў Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь” пралягалі праз вёскі Карабоўскага, Азярэцкага і Пліскага сельскіх саветаў.

Мы паглядзелі як гаспадараць  на сваіх пасеках у Гірстунах Алег Храпавіцкі з жонкай Жаннай, Дзмітрый Шарабайка з жонкай Таццянай з Карабоў, Міхаіл і Леаніда Баравікі з Лаўцоў,  Сяргей Кавалеўскі з Рошчы, Міхаіл Усовіч з  Шэпелева і Мацвей Кірылаў з вёскі Гаркушы.

У большасці выпадкаў пчаляры, з якімі давялося пазнаёміцца, працягваюць справу, распачатую іх дзядамі і бацькамі, маюць па 20-40 гадоў пчалярскага вопыту і здолелі ператварыць любімы занятак у нядрэнны падмацунак сямейнага бюджэту.

Больш падрабязна пра згаданых майстроў пчалярства чытайце ў “Весніку Глыбоччыны”.

Share
Published by
Галина Сутула
Tags: конкурс пчеловодов