Са слоў спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталлі Будо, 2 ліпеня 2021 года Глыбоцкі райвыканкам прыняў рашэнне №693 “Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года”.
— На яго аснове мы прымаем дакументы для аказання матэрыяльнай дапамогі да новага 2021-2022 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей у памеры 75 рублёў на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, незалежна ад прыбыткаў сям’і. Выплаты здзяйсняюцца ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства заяўляльніка незалежна ад месца фактычнага пражывання сям’і і месца навучання дзяцей на аснове асабістай заявы грамадзяніна на аказанне матэрыяльнай дапамогі (аднаго з бацькоў), дакумента, які пацвярджае асобу, даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і, пасведчання шматдзетнай сям’і, даведак з месца вучобы дзяцей на кожнага навучэнца, — тлумачыць Наталля Міхайлаўна. — Акрамя гэтага, да падрыхтоўкі да школы прадстаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі пры ўмове, што сярэднедушавы прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае 1,5 бюджэта пражытачнага мінімума (на 1.07.2021 года – 409,91 рублёў) сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у якіх абое бацькоў у поўнай сям’і (адзіны з бацькоў у няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі I і II груп, таксама адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам, а другі здзяйсняе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, станоўленую заканадаўствам.
Маламаёмасным сем’ям, у якіх сярэднедушавы прыбытак на аднаго члена сям’і не перавышае бюджэт пражытачнага мінімума (на 1.07.2021 г. – 273,27 рублёў), пры ўмове рэалізацыі сям’ёй (грамадзянінам) права на атрыманне ў адпаведнасці з заканадаўствам аліментаў на непаўналетніх дзяцей, пенсій і дапамог прадстаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
Дакументы на матэрыяльную дапамогу прымаюцца да 25 жніўня 2021 года ўключна ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Глыбокае, вул. Мінская, 91, кабінет № 10. Час прыёму грамадзян: 8.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні – субота і нядзеля. Тэлефоны для даведак: 5-04-33, 3-08-68.