Члены рэйдавай групы ў складзе старшага памочніка пракурора Віцебскай абласной пракуратуры Ірыны Шастапалавай, начальніка раённага аддзела МНС Васіля Завадскага, старшыні Глыбоцкага таварыства выратавання на водах Валерыя Шабана і карэспандэнта газеты “Веснік Глыбоччыны” абследавалі сітуцыю, звязаную з бяспечным адпачынкам, на азёрах Бяглец, Белае, Вялікая Пліса, Акунёўскае і Мушкат.
– Сёлетняя сітуацыя даволі складаная: Віцебская вобласць лідыруе па колькасці грамадзян, якія загінулі з пачатку мая на вадаёмах. Калі ў іншых абласцях лічба не перавышае 30, то па Віцебшчыне на 13 ліпеня патанулі 53 чалавекі, у тым ліку за два няпоўныя месяцы — 37, — гаварыла Ірына Шастапалава.
Яна цікавілася колькасцю выратавальных станцый і пастоў на азёрах раёна, як абсталяваны так званыя “дзікія” пляжы і прылягаючыя да іх тэрыторыі, ці адпавядае стан прыбярэжных палос усталяваным санітарным нормам, і хто адказны за парадак на іх, дзе адпачываючыя могуць узяць інфармацыю аб правілах паводзін на вадаёмах.
Да ведама глыбачан: з пачатку года на азёрах Глыбоччыны патанулі шэсць чалавек, у тым ліку адно дзіця.