У Глыбокім прайшла 34-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі ГА “БРСМ»

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

9 ліпеня ў гарадскім Доме культуры сабраліся 120 дэлегатаў навучальных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоччыны, актывісты маладзёжнага руху, пераможцы конкурсаў і праектаў  для ўдзелу ў 34-й справаздачна-выбарчай канферэнцыі Глыбоцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

На мерапрыемстве ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, II сакратар Віцебскай  абласной арганізацыі ГА “БРСМ” Жанна Нарыцына, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Развадоўскі,  старшыня раённага аб’яднанання прафсаюзаў Таццяна Лазаронак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, намеснікі дырэктараў навучальных устаноў  і дзяржпрафліцэя па выхаваўчай рабоце, намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай рабоце.

Першым сакратаром РК ГА “БРСМ” абрана Дар’я Капшуль,  другім сакаратаром – Алеся Шыпіла. Аднагалосна прысутныя прагаласавалі за  абранне дэлегатаў на 35-ю абласную канферэнцыю ГА “БРСМ”. Глыбоччыну на ёй будуць прадстаўляць Аліна Грыбун (РАУС), Эла Ждановіч (дзяржпрафліцэй), Вераніка Лешакова (УП “Глыбоцкі мясакамбінат) і Алеся Шыпіла.

Завяршылася мерапрыемства канцэртная праграмай “Час выбраў нас!” Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў “Весніку Глыбоччыны”.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru