У другой палове дня 3 ліпеня на набярэжнай возера Кагальнае дзеці разам з бацькамі глядзелі батлеечнае прадстаўленне “Падарожжа па казках”, падрыхтаванае супрацоўнікамі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. А ў скверы паэзіі тым часам гучалі вершы і песні, прысвечаныя малой радзіме, напісаныя аўтарамі Глыбоччыны.
На свяце выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг прозы і вершаў, былая настаўніца хіміі і біялогіі падсвільчанка Зоя Максімаўна Наваенка. У спеўна-паэтычным марафоне прыняла ўдзел ўраджэнка Глыбокага, якую шляхі-дарогі павадзілі па свеце, а затым вярнулі на малую радзіму, Валянціна Пятроўская, вядомая чытачам як Валянціна Вялікаселец. Свае вершы, прысвечаныя вёскам Глыбоччыны, чытала Марына Бука, якая друкавалася ў “Вясёлцы”, “Родным краі” і “Звяздзе”. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў Арцём Бірук і Аляксей Зайкоўскі настроілі прысутных на музычны лад і заахвоцілі гледачоў да танцаў.








2.8900
3.3750
3.7400 
