Завершаны чарговы аб’езд пчаляроў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў Глыбоцкім раёне (фотаанонс)

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Маршруты чарговых аб’ездаў пасек удзельнікаў конкурсу інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, які  арганізаваны ў рамках рэалізацыі  Еўрапейскага праекта “ Стварэнне Цэнтра прасоўвання і  падтрымкі прадпрымальніцтва ў Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь” пралягалі праз вёскі Карабоўскага, Азярэцкага і Пліскага сельскіх саветаў.

Мы паглядзелі як гаспадараць  на сваіх пасеках ў Гірстунах Алег Храпавіцкі з жонкай Жаннай, Дзмітрый Шарабайка з жонкай Таццянай з Карабоў, Міхаіл і Леаніда Баравікі з Лаўцоў, Сяргей Кавалеўскі з Рошчы, Міхаіл Усовіч з  Шэпелева і Мацвей Кірылаў з вёскі Гаркушы.

У большасці выпадкаў пчаляры, з якімі давялося пазнаёміцца, працягваюць справу, распачатую іх дзядамі і бацькамі, маюць па 20-40 гадоў пчалярскага вопыту і здолелі ператварыць любімы занятак у нядрэнны падмацунак сямейнага бюджэту.

Больш падрабязна пра згаданых майстроў пчалярства чытайце ў “Весніку Глыбоччыны”.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru