15 чэрвеня ў летнім дзіцячым аздараўленчым лагеры “Родничок” у Івесі ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы “Клопат” праходзіла шоу-праграма “Алімпійскія гульні”.

Арганізавала іх старшая важатая Лідзія Раманчук разам са сваімі калегамі-педагогамі пры актыўным удзеле работнікаў раённага аддзела МНС, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, супрацоўнікаў службы інспекцыі па справах непаўналетніх і дзяржаўтаінспекцыі Глыбоцкага РАУС, спецыялістаў раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама Глыбоцкага міжраённага аддзела філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці.



Дарослыя вучылі дзяцей правілам бяспекі на дарогах, дома, на вадаёмах, давалі навыкі аказання першай дапамогі пацярпелым, праводзілі тэст-апытанні.

Дзеці маглі паглядзець спецтэхніку выратавальнікаў і супрацоўнікаў міліцыі, павучыцца разбіраць і збіраць зброю, прымерыць спецэкіпіроўку.

Шэсць каманд па чарзе курсіравалі па шасці станцыях, на якіх атрымлівалі карысныя веды і навыкі. Закончылася мерапрыемства танцавальным флэш-мобам, у якім удзельнічалі ўсе — ад малога да вялікага.

Больш падрабязна чытайце пра “Алімпійскія гульні” ў “Родничке” на старонках “Весніка Глыбоччыны”.






