Ужо з першых дзён летніх канікул у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» ў госці да работнікаў МНС наведаліся дзеці з аздараўленчых лагераў гарадскіх школ.
Разам з ратавальнікамі школьнікі разабраліся, з якімі небяспекамі можна сутыкнуцца ў летні перыяд, як паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе, падчас навальніцы і ў іншых небяспечных сітуацыях.
Удзельнікі акцыі з лёгкасцю адказвалі на ўсе пытанні, за што былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
Затым госці выратавальнікаў азнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач» і прагледзелі навучальны фільм.
Далей з прысутнымі правялі пазнавальную экскурсію па пажарнай часці, дзе кожны жадаючы не толькі змог прымерыць баявую вопратку, але і патушыць ўмоўны пажар, а таксама прайсці паласу перашкод.
Школьнікам спадабалася такая разнапланавая праграма мерапрыемстваў, і яны з добрым настроем пакідалі размяшчэнне ратавальнікаў.
Па матэрыялах сайта Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.