У Глыбоцкім раёне падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод механізатараў на веснавой сяўбе.
Нагадаем, што традыцыйна па выніках спаборніцтваў адзначаюць лепшых механізатараў на падрыхтоўцы глебы, на ўнясенні ўгнаенняў і на сяўбе. Сёлета ўзнагароды райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК – граматы і грашовыя прэміі ад прафсаюза – атрымалі чатыры лепшыя механізатары сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Павіншавала хлебаробаў, падзякавала ім за плённую працу на веснавых палявых работах і пажадала моцнага здароўя і ў далейшым – поспехаў і новых працоўных перамог старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Зяновіч.
Вось імёны пераможцаў спаборніцтваў. Лепшымі на падрыхтоўцы глебы сталі механізатары УП “Мярэцкія” Уладзімір Цітовіч і УП “За Радзіму” Віктар Паўловіч. На ўнясенні ўгнаенняў пераможцам спаборніцтваў названы механізатар УП “Мнюта” Аляксандр Машко, а на сяўбе — механізатар УП «Ломашы-Агра» Васіль Арлоў.