У падвядзенні вынікаў вучэнняў прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Андрэй Голубеў, Уладзімір Пашукевіч, Алена Баравік, Таццяна Тарасевіч, спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, падраздзяленняў, аддзелаў, службаў горада і раёна, якія на працягу трох дзён адпрацоўвалі планавыя мерапрыемствы.


— За тры дні адпрацаваны комплекс ліквідацыі пажараў у экалагічных сістэмах і на аб’ектах электраэнергетыкі, пагрозы ўзрыву бытавога газу ў шматкватэрным доме, аварыі на хімічна небяспечным аб’екце з выкідам аміяку, вынікаў ДТП з разлівам бензіну, узрыву і абрушэння на вытворчым аб’екце, адпрацаваны дзеянні па эвакуацыі персаналу і вучняў школы падчас пажару, пры парушэнні водазабеспячэння спажыўцоў па прычыне забруджвання пітной вады. Былі прыведзены ў гатоўнасць для выканання задач па прызначэнні ўсе службы раёна, разгорнуты рухомыя пункты сувязі і харчавання. Эвакуацыйная камісія вызначыла пералік мерапрыемстваў і парадак іх правядзення па часовым адсяленні насельніцтва з зонаў радыяцыйнага забруджвання. Былі разгорнуты пункты часовага размяшчэння для часова адселеных жыхароў, а таксама — радыяцыйнага і хімічнага назірання, выдачы сродкаў індывідуальнай аховы і стабільнага ёду, прыведзена ў гатоўнасць ахоўнае збудаванне грамадзянскай абароны. Вучэнні паказалі гатоўнасць раённага звяна дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый да выканання задач па абароне насельніцтва і тэрыторый у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару ў мірны і ваенныя часы. Дзякую ўсім удзельнікам за адказную падрыхтоўку, — сказаў начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Віцебскага ўпраўлення МНС Вячаслаў Кабачэўскі.


2.9850
3.4750
3.6750 
