26-28 мая на Глыбоччыне праводзяцца комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва і тэрыторый раёна ў надзвычайных сітуацыях у мірны і ваенны час.
Пачаліся яны з ліквідацыі вынікаў пажара ў экалагічных сістэмах. З-за “ўзгарання” сухой расліннасці паблізу вёскі Харашкі ўзнікла пагроза распаўсюджвання агню на лясны масіў і жылыя дамы. Затым была спраектавана дарожна-транспартная аварыя з разлівам паліва, сутыкненнем бензавоза з аўтамабілем і пагрозай узгарання.





26 мая было “выяўлена” таксама задымленне ў будынку СШ№3 горада. Падчас вучэнняў адпрацоўваўся план эвакуацыі дзяцей і дарослых і ліквідацыі пажару. Вучэнні будуць працягвацца 27-28 мая.







2.9250
3.3900
3.7650 
