Такая вучэбная сітуацыя была спраектавана 26 мая па вуліцы Юбілейнай, 2 у Глыбокім.
Па прычыне пашкоджання газаправода ў адной з кватэр шматпавярховага дома быў выяўлены пах газу. Прадстаўнікі спецыялізаваных службаў з дапамогай спецтэхнікі аператыўна ліквідавалі калектыўную пагрозу.
На гэтым жа аб’екце спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з дапамогай спецпрыбораў вымяралі чысціню паветра ля дома, у падвале якога былі знойдзены прыборы з утрыманнем ртуці.
Наступным аб’ектам, дзе сёння пройдуць вучэнні, будзе Глыбоцкі мясакамбінат.