Глыбачанка Таццяна Маісеева — чэмпіёнка Расіі!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У канцы красавіка ў Краснадары прайшоў чэмпіянат Расіі па бодзібілдзінгу. Глыбачанка Таццяна Маісеева, якая прыняла ў ім удзел, у намінацыі “Фітнес-мадэль” заняла ганаровае другое месца.

– Мы – глыбачане, але пакуль рамантавалі дом, жылі сям’ёй у Абрубе ў бацькоў мужа. Тры першыя класы Таня скончыла ў Кіраўскай СШ. Калі мы пераехалі ў Глыбокае, яна гады са тры вучылася ў СШ №1, але затым зноў паехала да бабулі і заканчвала Кіраўскую школу. У дзяцінстве любіла маляваць, хадзіла на заняткі ў дзіцячую мастацкую школу імя Я. Драздовіча. Яе захапленне паўплывала і на выбар прафесіі: пасля школы дачка скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, стала тэхнікам-архітэктарам. Хацела працаваць па спецыяльнасці і вучыцца ў ВНУ, але так не атрымалася, – расказвае мама Таццяны Ірына Пятроўна. – Вось ужо дзесяць гадоў Таня жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу, у вольны час займаецца фітнесам з асабістым трэнерам. Год назад яна ўдзельнічала ў кастынгу, які праводзіла Марына Бычэнка, вядомы ў Расіі трэнер па бодзібілдзінгу, і паспяхова яго прайшла. Пад кіраўніцтвам прафесіянала Таня рабіла першыя крокі ў новай, цікавай для яе справе. Пачынала з абласных спаборніцтваў, затым выступала ў Кубку Санкт-Пецярбурга, дзе заняла трэцяе месца. Ну а ў Краснадары, дзе праходзіў чэмпіянат Расіі па бодзібілдзінгу, Таня нечакана для сябе самой заняла другое месца. У яе намінацыі ўдзельнічала 31 канкурсантка, так што канкурэнцыя была вялікая, а перамога – удвая прыемная. Калі ў час выступлення Таццяны ў прамым эфіры вядучы перадаў ад дачкі прывітанне, я не магла стрымаць слёз радасці.

Вядома ж, перамога акрыліла Таню, дапамагла паверыць у сябе і ў чарговы раз даказала, што выхадцы з глыбінкі, калі будуць старацца, працаваць, трэніравацца і ісці за свёй марай, здолеюць узысці на высокі алімп. Таццяна плануе трэніравацца далей і, думаю, зможа прыняць удзел у чэмпіянатах Еўропы і свету.

Фота з сямейнага архіва І. Маісеевай.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru