Колькі дзетак нарадзілася на Глыбоччыне ў красавіку?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У красавіку 2021 года на Глыбоччыне былі зарэгістраваны 23 маленькія беларусы, з якіх 11 – беларусачак. А гэта значыць, што ўсе бацькі маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

Па найбольшай колькасці дзетак вызначылася толькі адна сям’я, якая ў красавіку зарэгістравала чацвёртае дзіцятка. Тры сям’і сталі шматдзетнымі – нараджэнне трэцяга малыша таму пасадзейнічала. Восем сем’яў рашылі папоўніцца другім дзіцяткам. У адзінаццаці глыбоцкіх сем’ях з’явіліся на свет першынцы.

Самай юнай мамачцы – 18 гадоў, юнаму тату – 20. Мамачцы са стажам споўнілася 42 гады, тату – 40. Найбольшая колькасць маладых мам ва ўзроставай катэгорыі ад 25 да 30 гадоў – 8. У мужчын стаць маладым татам прэстыжна ва ўзросце ад 20 да 25 і ад 25 да 30 гадоў – па 6 прадстаўнікоў.

У другім месяцы вясны сям’ю стварылі 7 пар маладых. Дарэчы, і ўсе жаніхі з нявестамі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. 6 шлюбаў зарэгістравалі ў аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама, 1 – у Азярэцкім сельвыканкаме.

Сярэдні ўзрост нявесты – 36 гадоў, жаніха – 33. Самай юнай нявесце споўнілася 28 гадоў, жаніху – 29. Максімальны ўзрост маладой – 52 гады, маладога – 41 год.

Згадзіцеся, самае галоўнае і каштоўнае ў жыцці – гэта сям’я. Спачатку тая, у якой ты нараджаешся, а затым тая, якую ствараеш сам.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru