Іх у сувязі з 76-й гадавінай з Дня Перамогі ў раёне атрымалі 50 чалавек. Агульная сума выплат склала 41 тысячу 600 рублёў.
– Па 1700 рублёў атрымалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якіх на Глыбоччыне 6 чалавек, па 900 – блакаднікі, тылавікі, тыя, хто працаваў на чыгунках, інваліды з дзяцінства па выніках вайны і інваліды з дзяцінства ў сем’ях загінуўшых ваеннаслужачых, па 700 рублёў – паўналетнія і малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў. Ужо 8 мая дзяржаўныя выплаты былі пералічаны на рахункі грамадзян або дастаўлены ім паштальёнамі на дом, – сказала начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Кацярына Баравік. – Сродкі на выплату выдзелены з рэспубліканскага бюджэту.