Баявы шлях юнака пачаўся з Глыбоччыны

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Напрыканцы студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, у нашай газеце быў змешчаны матэрыял пра жыхароў Глыбоччыны, якія носяць ганаровае званне “Праведники Народов Мира”. Сярод іх – Мікіта і Яўгенія Грыц з вёскі Вугляне, якія выратавалі ад смерці 15-гадовага хлапчука Сямёна Фейгельмана.

Сямён Фейгельман дзеліцца ўспамінамі.

Як аказалася, глыбачанін Пётр Сямёнавіч Нікіцін гэтую гісторыю выратавання ведае, бо чуў яе ад самога Сямёна Кліменцьевіча, які стаў добрым сябрам іх сям’і. Сямён Фейгельман і яго бацька, Сямён Нікіцін, у пасляваенныя гады разам служылі ў Запаляр’і.

Часта прыязджаў Сямён Кліменцьевіч да Нікіціных у госці і падчас службы, і пасля дэмабілізацыі таксама, ужо з суседняга Полацка, куды, ажаніўшыся, пераехаў на радзіму жонкі. З сям’і Фейгельман, якая жыла ў Лепелі, ніхто не застаўся жывым…

Уцёкі з гета

У Чорнаруччы, што на Лепельшчыне, у брацкай магіле мог знайсці свой апошні спачын і 15-гадовы Сеня. Там ляжаць яго бацькі, брат, сястра, блізкія, сябры і яшчэ сотні расстраляных фашыстамі яўрэяў лепельскага гета.

Што перажыў юнак, перш чым трапіць на Глыбоччыну? Пра гэта ён расказваў і сваім дзецям, унукам, і школьнікам, у якіх выкладаў пачатковую ваенную падрыхтоўку.

“Я тайком выходил из гетто, выпрашивал у знакомых какую-то еду, но в основном картофельные очистки, а потом, чтобы только не нарваться на полицию, возвращался обратно.

Картофельную шелуху много раз перемывали, перемалывали и пекли из неё лепёшки. Жира у нас не было, и на сковороду сыпали соль. Это считалось хорошей едой. Кто работал, тому кое-что доставалось, но в основном узники голодали. И от голода каждый день умирали. Много людей болело. Никаких лекарств не было.

Эсэсовцы каждый день проверяли гетто. Чтобы все были на месте. В основном это делали с утра. Был такой случай. Эсэсовец зашёл, стал считать, надо было кланяться перед ним, снимать шапку, я не снял. Он заорал, и стал меня бить большой резиновой плетью. Не помню, что было потом, я потерял сознание. Очнулся, когда немца уже рядом не было. Меня кое-как откачали. Я после этого решил бежать из гетто. Но если не досчитаются кого-то на проверке, расстреляют всех жильцов дома. Как только я говорил слово «бежать», на меня родные начинали ругаться: «Мы из-за тебя все погибнем».

И немцы, и полицаи издевались над евреями, били нас по любому поводу, иногда просто так для развлечения.

Так продолжалось до 28 февраля 1942 года. В тот день, ещё шести утра не было, на улице поднялся шум, крик. Мы поняли – немцы стали собирать евреев, чтобы покончить с нами. Давно об этом уже разговоры ходили. В Камене, в Бегомле, в Полоцке были расстрелы. Мы о них знали.

Яўгенія Андрэеўна Грыц з унукам. 1965 г.

Я, видя такое дело, накинул на себя что было, на босые ноги надел ботинки, выбежал из дома и к реке. Уже чуть начинало светать. День был очень холодный. Но я мороза не чувствовал. Нас пять человек пыталось убежать. Немцы увидели и открыли огонь. Трое сразу упали замертво, одного – ранили. Немцы подбежали и добили его. Я с испуга упал лицом в снег и лежал неподвижно. Это было метров в четырёхстах от дома. Немцы подумали, что я мёртвый. Когда они ушли, я пополз к реке. На берегу Эссы поднялся и снова побежал. Слышу, за мной шум. Я по воде побежал, чтобы собаки след не взяли. А потом, думаю, надо переплыть через реку на другой берег, утону так утону…”

Выратаванне

Юнак не патануў, дайшоў да хаты знаёмых, абагрэўся і пайшоў у бок Віцебска.

“Вышел я на дорогу Витебск-Полоцк. Иду на запад. Прибился к одной старушке. Помог ей саночки везти и попросил, чтобы она сказала немцам-охранникам, когда будем мост переходить, что я её сын. Даже по-немецки сказал ей, как будет слово «сын». Подходим к мосту, немец стал в меня тыкать рукой, а старушка говорит: «Сын». Немец махнул рукой. Через Полоцк прошли, видел повешенных. Добрались до Ветрино. Я понял, что старушка к себе не примет, поблагодарил её и пошёл дальше. Очутился в Глубокском, Миорском районах. Дважды пытались меня отвезти к немцам, на подводу сажали, но я сбегал. Не доезжая Прозорок, пошёл в деревню Антополье. На моё счастье за дровами приехал мужчина. Звали его Василий, потом я узнал, что он был членом коммунистической партии Западной Белоруссии. Василий посмотрел на меня и говорит: «Тебя надо лечить, иначе – умрёшь». Он взял меня к себе, но Василий жил на виду, в деревне, и держать у себя постороннего человека было опасно. Он переправил меня к своему родственнику, леснику Никите Васильевичу Грицу. Они жили в лесу, вдалеке от деревни. Я сказал, что меня зовут Сеня. Про фамилию у меня не спрашивали. Никита Васильевич и его жена Евгения Андреевна приказали мне раздеться и тут же сожгли мою одежду, в которой вши буквально роились. Потом принялись меня лечить.

У Грицев был сын Вадим. Ему строго наказали, чтобы он обо мне никому ничего не говорил. Думаю, что лесник и его жена понимали, кого они прячут…

Летом 1942 года в лесу стали появляться бежавшие из лагеря военнопленные. У Грицев остановились двое. Потом они ушли в партизаны. Наведывались к нам время от времени. Один из них, Медковский, был уже командиром партизанской разведки. Воевал в бригаде имени Ворошилова. Он погиб во время блокады Лепельско-Полоцкой зоны в районе Подсвилья. Мне он приказал не высовываться и ночевать не дома, а где-нибудь в укромном месте. Наверное, думал, как обезопасить семью лесника.

У сям’і Нікіціных беражліва захоўваюць віншаванні ад С. Фейгельмана.

Однажды, когда Медковский пришёл к нам с группой партизан. Я попросил его забрать меня с собой в лес. Он ответил: «Ты нам здесь нужен. Оставайся пока. Только будь начеку». Мы с партизанами связь держали до 1944 года, регулярно давали данные, где какие немецкие гарнизоны стоят…”

У 1944 годзе, калі наш раён вызваліла Савецкая Армія, Сямён пайшоў у Глыбоцкі райваенкамат. У той час юнаку было яшчэ 17 гадоў, і для таго, каб яго ўзялі ў армію, дадаў сабе год. Так ён быў залічаны радавым мінамётчыкам у 33-ці запасны стралковы полк у Архангельску. Трапіў на адзін з астравоў, на якім прыкрывалі ваенна-марскую базу Паўночнага флота – Северадзвінск.

Шляхі-дарогі

У 1950 годзе Сямён скончыў палкавую школу, якая рыхтавала малодшых камандзіраў, а неўзабаве прайшоў навучанне ў Петразаводскім ваенным вучылішчы на курсах лейтэнантаў і ў 1951 годзе вярнуўся ў 281-ы стралковы полк ужо лейтэнантам і камандзірам узвода мінамётных войск. Сямён Фейгельман у Запаляр’і служыў да 1964 года. Пасля перавёўся ў 36-ю танкавую дывізію Беларускай ваеннай акругі. У званні падпалкоўніка завяршыў сваю ваенную кар’еру.

У сям’і Фейгельманаў выраслі сын і дачка, якія таксама так ці інакш звязалі сваё жыццё з воінскай службай. Дачка Людміла выйшла замуж за генерала, сын Уладзімір – палкоўнік расійскай арміі. Бацька Сямён Кліменцьевіч быў для іх выдатным прыкладам прафесійнага ваеннага: мэтанакіраванага, знаходлівага, з самавалоданнем і вытрымкай. Сямён Фейгельман як ветэран вайны і ўзброеных сіл быў узнагароджаны 23 медалямі, у тым ліку і «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

– Сямён Кліменцьевіч падчас прыезду на Глыбоччыну заглядваў да бацькі. Яго візіты я добра помню – прывозіў такія смачныя кексы! – згадвае Пётр Сямёнавіч Нікіцін. – Заўсёды дасылаў майму тату віншаванні з днём нараджэння, з Днём Перамогі. Там, у Запаляр’і, служыла, пэўна, 6 чалавек з Глыбоччыны, таму хацелі нават кнігу напісаць пра салдацкае сяброўства. Наведваўся Сямён Кліменцьевіч і да Грыцоў. А пасля іх смерці да канца сваіх дзён даглядаў пахаванне выратавальнікаў на могілках у Сасноўцы.

Сямён Фейгельман, працуючы ў Полацку настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, заўсёды дзяліўся са школьнікамі такой думкай: “Вялікая Айчынная вайна паказала, што кожны чалавек павінен з дзяцінства ўмець абараняць сваю краіну і ісці ў войска ўжо гатовым байцом”.

Сямён Фейгельман пражыў доўгае жыццё – памёр ва ўзросце 91 года. І ўсе, хто яго ведаў, памятаюць яго спагадным і добрым чалавекам, бадзёрым і дзейным нават у сталым узросце, хоць жыццёвыя шляхі-дарогі не песцілі яго…

(У артыкуле выкарыстаны матэрыял Аркадзя Шульмана “В живых он остался один…”).

Фото ўзята з адкрытых крыніц.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru