Запрашаем глыбачан на кірмаш вакансій

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

— Звяртаю ўвагу беспрацоўных і незанятых жыхароў горада і раёна на тое, што  29 красавіка  2021 года з 10.00 до 12.00 на сайце e-vakancy.by  будзе праводзіцца ЭЛЕКТРОННЫ кірмаш вакансій, — паведаміла  начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вераніка Піскуновіч. — Саіскальнікі  работ  атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, што прапануюць  наймальнікі, рэжымам і ўмовамі працы, атрымаць запрашэнне на гутарку, а таксама ў рэжыме рэальнага  часу  задаць пытанні, якія іх цікавяць. Адначасова ў дзень правядзення электроннага кірмашу будзе арганізавана анлайн-кансультаванне па электроннай пошце glubokoe@mintrud.by па пытаннях садзейнічання занятасці і паслугах, якія прадстаўляе служба занятасці.  З 10.00 да 12.00 будзе забяспечана таксама дадатковае кансультаванне па тэлефонах 3-09-94, 3-06-52.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru