14 красавіка ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку – разам!” у гарадскім Доме культуры прайшло тэматычнае мерапрыемства, у якім удзельнічалі супрацоўнікі сферы культуры і іх дзеці.
Перад прысутнымі выступілі спецыялісты раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага міжраённага аддзялення “Энерганагляд” РУП “Віцебскэнерга”, УП “Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага абхяднання Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, ВУ “Глыбокаегаз”.
Інспектары інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела МНС і пажарнікі дэманстравалі прысутным сродкі пажаратушэння, а абсталяванне і спецапаратуру для ўстанаўлення месц уцечак і ліквідацыі надзвычайных сітуацый – работнікі ВУ “Глыбокаегаз”.
Быў паказаны тэматычны відэафільм, праведзены тэст-апытанні на веданне дзецьмі правілаў пажарнай бяспекі. За правільныя адказы юныя ўдзельнікі атрымалі памяткі, буклеты, закладкі і іншую друкаваную прадукцыю з карыснай інфармацыяй па ўзнятай тэме.