Хто стане пераможцам на сяўбе ў Глыбоцкім раёне?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Падчас правядзення вялікіх кампаній сельскагаспадарчага года райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу самую пільную ўвагу ўдзяляе арганізацыі раённага спаборніцтва сярод механізатараў гаспадарак. Разам з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама распрацоўваецца палажэнне, у якім прапісваюцца і зацвярджаюцца ўсе ўмовы спаборніцтва і меры заахвочвання пераможцаў.

Аб’яўлена і неўзабаве актыўна разгорнецца раённае спаборніцтва пры правядзенні сёлетніх веснавых палявых работ. У адпаведнасці з палажэннем, працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Глыбоччыны пазмагаюцца за перамогу ў трох намінацыях: “падрыхтоўка глебы”, “унясенне ўгнаенняў” і “сяўба яравых культур”. Механізатары, якія дасягнуць самых высокіх вынікаў, будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі райкама прафсаюза работнікаў АПК.

І як толькі яшчэ больш шырока разгорнецца фронт вясенніх палявых работ, і пачнецца масавая сяўба, на старонках раённай газеты “Веснік Глыбоччыны” пад загалоўкам “Сёння наперадзе” будзе асвятляцца ход раённага спаборніцтва. Будзе весціся расказ пра яго лідараў і пераможцаў.

Н. ЗЯНОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru