Дружна і з вялікай адказнасцю шчыруюць на палях гаспадаркі механізатары сельсгаспрадпрыемства “Мярэцкія” і прадстаўнікі механізаваных звенняў аграпрамысловага аб’яднання.
У сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Мярэцкія” на 9 красавіка было толькі 15 гектараў, засеяных аўсом, што складала ўсяго 2% да планавай лічбы яравой сяўбы. А літаральна праз пяць дзён у гаспадарцы ўжо пасеяна 52% яравых культур. Такі рэкордны рывок зроблены не толькі дзякуючы добраму надвор’ю, якое пратрымалася некалькі дзён запар, а, у першую чаргу, дзякуючы дружнай зладжанай сумеснай рабоце кіраўнікоў, спецыялістаў і механізатараў гаспадаркі і Глыбоцкага аграпрамысловага аб’яднання.
Своечасова, як кажуць, падстаўлена плячо друга, аказваецца дзейсная дапамога. На палях сельгаспрадпрыемства ў гэтыя дні па-ўдарнаму працуе механізатар аграпрамаб’яднання Юрый Гупала. На сваім К-744 з пасяўным агрэгатам “Амазоне” у папярэднія пагодныя дні ён засяваў не менш як 80 гектараў яравой пшаніцы. У гаспадарку з аграпрамаб’яднання дастаўлены бункер-загрузчык зерня БЗ-1 і накіраваны два механізатары на магутных трактарах. Аляксандр Міхайлоўскі на “Кіраўцы” рыхтуе глебу пад сяўбу, а Сяргей Зелянкевіч на трактары “Беларус-2152” задзейнічаны на веснавым ворыве.
На вясеннім ворыве выдатна працуюць прадстаўнік аграпрамаб’яднання: Сяргей Зелянкевіч і механізатары гаспадаркі браты Дзяніс і Васіль Фёдаравы, Юрый Навойчык і Андрэй Галуза. Вядзецца адначасова і падкормка азімых. Юрый Бекіш – на “Расе”, а Дзмітрый Таксідзі падвозіць вадкія калійна-азотныя ўганенні. Настрой ва ўсіх выдатны, вясенні, працоўны.