17 красавіка – рэспубліканскі суботнік. Далучайцеся!

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў  Беларусі   17 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана  Пастановай Савета Міністраў ад 8 красавіка 2021 года № 206.

У сувязі з аб’яўленнем 2021 года Годам народнага адзінства рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя  дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду, а таксама мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі на добраахвотнай аснове правядуць  17 красавіка рэспубліканскі суботнік,  у ходзе якога яго ўдзельнікі будуць займацца работамі па добраўпарадкаванні  аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцеў, мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Кожны з нас хоча жыць у прыгожым, добраўпарадкаваным, чыстым і ўтульным доме. Наш дом – Глыбоччына! Тут  мы – гаспадары, і ў першую чаргу ад агульнай ініцыятывы, памножанай на старанне і ўзведзенай у квадрат  працаздольнасці залежыць эстэтычны выгляд райцэнтра, яго жылых мікрараёнаў і зон адпачынку. Сёлета, у Год народнага адзінства,  працоўныя акцыі і дэсанты  найлепш згуртуюць жыхароў раёна,  скіруюць іх на рэалізацыю  планаў і дасягненне пастаўленых мэт.

Мы запрашаем работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных форм уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў камерцыйных структур, працоўную моладзь  і школьнікаў, усіх  актыўных і нераўнадушных жыхароў Глыбоччыны 17 красавіка ў 10.00 на рэспубліканскі суботнік, які пройдзе на вызначаных  аб’ектах у горадзе і на тэрыторыі раёна, у тым ліку і  ў гарадскім  мікрараёне Паўночны. У гэты дзень тут  запланавана закладка новага парка  на тэрыторыі  паміж  раённай бальніцай і мікрараёнам жылой шматпавярховай забудовы. У ходзе правядзення  работ па добраўпарадкаванні на гэтым месцы будзе пасаджана “Алея адзінства”, а таксама ў рамках акцыі па ўвекавечанні памяці загінуўшых у  Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гадах закладзены “Сад памяці”. Да добрай справы можа спрычыніцца кожны глыбачанін, незалежна ад месца пражывання і  ўзросту, і нічые рукі ў гэтым маштабным мерапрыемстве лішнімі не будуць. Далучайцеся! Разам мы  ператворым  Глыбоччыну  ў  месца камфортнага пражывання і адпачынку!

Арганізацыйны камітэт па  правядзенні рэспубліканскага  суботніка.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru