9 красавіка на транзітным участку дарогі рэспубліканскага значэння, а дакладней на серпанцінным участку ад вуліцы Энгельса па Крупскай у бок Гагарына пачаліся дарожна-рамонтныя работы.
12 красавіка тут працавала брагада будаўнічага ўчастка УП ЖГГ пад кіраўніцтвам Віктара Шышко.
— Мяняем стары бардзюрны камень на новы, робім падсыпку, рыхтуем участак тратуара працягам каля 300 метраў для асфальтавання. На аб’екце разам са мной працуюць Юрый Нікіцін, Аляксандр Рыжанькі, Аляксандр Капшуль і Валерый Артамонаў, — гаворыць брыгадзір Алег Вашчонак.
Другім этапам будзе рамонт тратуара ад вуліцы Гагарына ў бок вуліцы Савецкай аж да святлафора. На гэтыя работы з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 100 тысяч рублёў.