Валачобнікі прыехалі ў Глыбоцкі тэрытарыяльны цэнтр

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

8 красавіка да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання  інвалідаў, якое працуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  прыехалі госці.

З віншаваннямі, песнямі, гульнямі, танцамі, цукеркамі і, вядома ж, чырвонымі яечкамі сюды завіталі сябры абрадавага гурта “Званочкі” пад кіраўніцтвам Тамары Высоцкай ГДК і супрацоўнікі Глыбоцкага Дома культуры.

Выступоўцы-валачобнікі ў беларускіх нацыянальных касцюмах на працягу гадзіны дарылі прысутным на мерапрыемстве маладым людзям з асаблівасцямі фізічнага развіцця добры настрой, заахвочвалі іх да ўдзелу ў спаборніцтвах,  частавалі цукеркамі пераможцаў, жадалі ўсім здароўя, святла, цяпла і Боскай веры.

Загадчыца аддзялення Алена Кірылава ў знак падзякі за візіт уручыла Тамары Высоцкай сувеніры, зробленыя рукамі наведвальнікаў аддзялення і падзякавала за цікавую праграму.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru