Ратавальнікі Глыбоцкага раёна нават на вакацыях працягваюць праводзіць урокі бяспекі ва ўстановах адукацыі.
На гэты раз прадстаўнікі МНС наведалі хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзеркаўшчынскай і Падсвільскай школ.
У час размовы дзеці ў гульнявой форме азнаёміліся, з якімі небяспекамі можна сутыкнуцца на вакацыях, як паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе і ў іншых небяспечных сітуацыях.
Затым ратавальнікі прэзентавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» і замацавалі матэрыялы серыямі мультфільма «Чароўная кніга МНС».
Карыстаючыся выпадкам, намеснік начальніка Салодкі Алег Пятровіч ўзнагародзіў Лаўрыновіч Ірыну, якая вызначылася на раённым і абласным конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей».
Па матэрыялах сайта https://vitebsk.mchs.gov.by