Як зняць аўтамабіль з уліку для ўтылізацыі?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Са студзеня 2021 года ў краіне ўведзены транспартны падатак. Змяненні ў заканадаўстве ўсхвалявалі тых грамадзян,  чые аўтамабілі  даўно сталі нерухомасцю і  гарой металалому ляжаць у дварах. “Няўжо за іржавы хлам, ад якога няма ніякай карысці, яшчэ прыйдзецца плаціць грошы?” —  задаюць многія такое пытанне.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

Пастанова Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2021 года №122  прадугледжвае карэкціроўку парадка зняцця з уліку транспартных сродкаў для ўтылізацыі і  вызваляе аўтаўладальнікаў, у якіх ад машын засталіся кабіны, масты ды сядушкі, ад уплаты транспартнага падатку. Але  для гэтага трэба выканаць некалькі патрабаванняў, — гаворыць начальнік  МРЭА ДАІ Глыбоцкага РАУС Андрэй  Пятровіч Антаневіч. – Схема дзеяння такая: трэба падаць заяву ў  МРЭА ДАІ па вуліцы  Камуністычнай, 6 у Глыбокім, аплаціць  2 руб. 32 кап. за афармленне  заявы і 1 руб. 16 кап. за камп’ютарныя паслугі.  Калі ў аўтаўладальніка  засталося пасведчанне аб рэгістрацыі і (ці)  рэгістрацыйныя знакі, здымаем яе з уліку без усялякіх пытанняў. Калі дакументаў няма, праводзім праверку па сваіх базах дадзеных з мэтай устанавіць, ці эксплутаваўся дадзены транспартны сродак на працягу не менш трох гадоў, якія папярэднічалі дню падачы заявы. Калі гэты факт па базе не пацвердзіцца, аўтамабіль здымем з уліку. Тэрмін разгляду заяў – 10 дзён. МРЭА абслугоўвае  фізічных і юрыдычных асоб, якія пражываюць на тэрыторыі Глыбоцкага, Докшыцкага і Пастаўскага раёнаў. МРЭА працуе ў  аўторак – суботу  з 8.00 да 17.00,  але дакументы  ва ўсе гэтыя дні прымаюць толькі да 16.00. Нядзеля і панядзелак – выхадныя. З пытаннямі можна звяртацца па нумарах 5-07-44 ці 5-08-07.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru