У глыбоцкіх камунальнікаў прафесійнае свята

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

26 сакавіка ў актавай зале УП ЖКГ адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Голубеў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца, якія павіншавалі прысутных з прафесійным святам.

— Прафесія камунальных работнікаў важная і значная для кожнага з нас, бо ад яе залежыць наш бытавы камфорт і якасць жыцця. Дзякуючы вашай працы ў  нашых дамах цёпла і ўтульна, а  ў горадзе – прыгожа і чыста. У любую пару года, час і  надвор’е вы добрасумленна несіцё працоўную вахту. Можа, не так часта  чуеце словы падзякі, але вы яе заслугоўваеце, — гаварылі  госці мерапрыемства.

Вера Цяліца і Андрэй Голубеў пажадалі ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, спакою і ладу ў сем’ях і  ўручылі  лепшым работнікам ганаровыя ўзнагароды.

Граматы і Падзякі  дырэктар Сяргей Кашміла ўручыў  26  работнікам розных вытворчых падраздзяленняў прадпрыемства.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Веснік Глыбоччыны».



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru