Мерапрыемства на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”, прымеркаванае да Дня аб’яднання народаў Беларусі і Расіі, арганізаванае ў рамках рэспубліканскага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшло 25 сакавіка ў раённай гімназіі.

Перад вучнямі 9-11 класаў выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Яна расказала аб супрацоўніцтве і сяброўскіх сувязях нашага раёна з абласцямі, гарадамі, рэгіёнамі і пасяленнямі Расійскай Федэрацыі, накірунках сумеснай работы, фінансавых выніках гандлёвага супрацоўніцтва, аб фестывалях і праектах, якія рэалізуе моладзь дзвюх краін.

Вера Міхайлаўна ўручыла вучням 9 ”А” і 9 ”Б” класаў падаруначнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” , заклікала іх старанна вучыцца, быць патрыётамі сваёй краіны і ў будучым, стаўшы спецыялістамі, садзейнічаць развіццю і росквіту роднай Глыбоччыны.
