Конкурс інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, што выкарыстоўваюцца ў дзейнасці фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак, пройдзе ў рамках Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь”.
— Удзельнікам прапануюцца намінацыі “Лепшы старт”, “Экапасека” ва ўстойлівым развіцці”, “Інавацыйны прадукт ці паслуга ў сферы пчалярства”, “Інавацыйная тэхналогія на пасецы”, “Інавацыйныя падыходы ў рэалізацыі пчала прадукта”. Удзельнічаць у конкурсе могуць пчалаводы і тыя, хто плануе займаецца гэтай дзейнасцю на Глыбоччыне і на сумежных з нашым раёнам тэрыторыях. Заяўкі ў адвольнай форме прымаем з 15 сакавіка па вуліцы Маскоўскай, 2 у Глыбокім ці на электронны адрас start-up@glubokoe-cppi.by, — гаворыць каардынатар праекта Міхаіл Арэхаў. – Пераможцы атрымаюць узнагароды ў жніўні падчас раённага свята “Мядовы Спас”. Калі будуць пытанні, тэлефануйце: 8(029)7145154, 8(029)5115359, 8(033)3085273.