Адчуваеце водар бліноў у паветры! Гэта Масленіца прайшла па Запруддзі! Пах бліноў і травяной гарбаты вітаў у нядзелю, 14 сакавіка, над вёскай Запруддзе. Шчыра запрашалі ўсіх на свята скамарохі. Да таго ж, яны частавалі гасцей прысмакамі.
Падчас святочнай дзеі ўсе жадаючыя маглі стаць удзельнікамі конкурсаў і тэатралізаванага прадстаўлення. А каб весялей гасцявалася, па традыцыі былі святочна накрытыя сталы. Усім запрошаным былі прапанаваны бліны з варэннем і мёдам, тваражком і ікоркай, пірагі, бублікі, духмяны чай, а самае галоўнае – вясёлы настрой.
Пакуль адны ўдзельнічалі ў гульнях, іншыя ласаваліся румянымі блінамі, грэліся духмяным чаем і паскаквалі ў рытм музыкі. Бавілі гледачоў Скамарохі, Гаспадары, Сусед з Суседкай, Масленіца, Вясна і іншыя героі. Святочны настрой дарылі самадзейныя артысты Запрудскага дома фальклору, а таксама госці свята: Валянціна і Аляксандр Пятроўскія, Валерый Мурзіч.
Святочная імпрэза нікога не пакінулі раўнадушным. Песні і танцы, смех і гоман не заціхалі ні на хвіліну. Не абышлося без вясновых карагодаў. Кульмінацыяй свята стала масленічнае вогнішча. Усе разам палілі пудзіла, якое, паводле традыцыі, спальваюць у апошні масленічны дзень.
Масленіца ў Запруддзі прайшла па-беларуску: каларытна і ярка, святочна і смачна!
Ірына Альхімовіч, загадчык Глыбоцкага аддзела аўтаклуб. Фота прадастаўлена аўтарам.