Дзень адчыненых дзвярэй у Глыбоцкім ТЦСАН

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 4,00 из 5)
Загрузка...

10 сакавіка ў 11.00 у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН па завулку Горкага, 12 у Глыбокім пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. 

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

— Па прычыне пандэміі наша аддзяленне часова працавала  дыстанцыйна. На сёння яго работа ўзноўлена: глыбачан запрашаюць дзесяць гурткоў і клубаў па інтарэсах. Пажылыя людзі змогуць займацца тут рукадзеллем, рознымі відамі творчасці, удзельнічаць у падрыхтоўцы мерапрыемстваў, паспрабаваць сябе ў ролі валанцёраў. А мы і далей будзем шукаць  новыя формы работы  з улікам іх запытаў, — гаворыць загадчыца аддзялення Вольга Шаўчонак. – 10 сакавіка ў ходзе агляднай экскурсіі  пазнаёмім наведвальнікаў з відамі нашай дзейнасці, пакажам прэзентацыю наноў створанага клуба “Стыльныя агароднікі”,  падзелімся планамі на бліжэйшы час. Чакаем усіх, хто хоча  праводзіць вольны час з карысцю для сябе!

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru