4 сакавіка каля стэлы МУС у Парку Перамогі прайшла ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята работнікаў міліцыі.
Асабовы састаў раённага аддзела міліцыі павіншаваў яго начальнік Валерый Круклінскі. Ён уручыў Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагрудныя знакі МУС РБ “За адзнаку”, нагрудныя знакі “Выдатнік міліцыі” і адзнакі УУС Віцебскага аблвыканкама, ганаровую грамату і грамату УУС Віцебскага аблвыканкама, падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў і падзяку Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі лепшым супрацоўнікам райаддела.
Глыбоцкіх міліцыянераў павіншавалі старшыня ветэранскай арганізацыі Глыбоцкага РАУС Віктар Васюковіч, палкоўнік запаса Антон Ждановіч, начальнік раённага аддзела Дэпартамента “Ахова” Васіль Марозаў, намеснік начальніка ПК-13 Сяргей Баравік, ваенны камісар Сяргей Краснадубскі, начальнік Глыбоцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Бабака, старшыня РА ГА “Беларускі Саюз афіцэраў» Васіль Кляўчэня. Ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” супрацоўнікаў міліцыі павіншавала член савета Таццяна Грабко. Памятныя фотаздымкі, якія пацвярджаюць плённае супрацоўніцтва, Валерыю Круклінскаму ад раённага камітэта ГА “БРСМ” уручыла спецыяліст РК ГА “БРСМ” Алеся Шыпіла.