Жанчыны Глыбоччыны вучацца асновам аграбізнесу

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Семінар на тэму “Азбука арганічнага земляробства” прайшоў на базе  тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 2 сакавіка пры ўдзеле дырэктара  кампаніі “ЭкаМроя”, кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта кафедры эканомікі і ўпраўлення Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Анатоля Спрынчака і  каардынатара праекта ад  Беларускага дзіцячага фонда Юліі Капцэвіч.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках дабрачыннага сацыяльна-адукацыйнага праекта “Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу, прадукцыйнаму выкарыстанню зямельных участкаў для атрымання дадатковых прыбыткаў для сям’і, адкрыцця малога бізнесу і далучэння да працэса самазанятасці”, які стартаваў летась пры ўдзеле  Беларускага дзіцячага фонда, Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і пры фінансавай падтрымцы амерыканскай кампаніяй “Кока-кола Беврыджыз Беларусь”. Дзесяці ўдзельніцам праекта — шматдетным, матулям-адзіночкам, інвалідам, пенсіянерам  з Глыбокага, Петрунова, Азярцоў, Шарабаёў, Пятроўшчыны, якія маюць прысядзібныя ўчасткі і жаданне займацца прыбытковым земляробствам, — Анатоль Іванавіч раздаў высокаякаснае насенне агуркоў, кабачкоў, гарбузоў, салаты Айзберга, шпінату, капусты, цыбулю-парэй, а таксама сродкі догляду за раслінамі. У наступны раз  гаспадыні атрымаюць элітныя гатункі бульбы,  а таксама цяпліцы і матэрыялы для ўцяплення  саджанцаў у адкрытым грунце.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru