На 1 студзеня 2021 года ў раёне налічвалася 7 086 абанентаў прыроднага газу, з якіх 701 – у сельскай мясцовасці, і 9 182 спажыўцы звадкаванага, з якіх 7 253 – вясковыя жыхары.

– Прыродны газ падаецца ў 3 434 прыватныя домаўладанні. Прыборамі ўліку абсталяваны 6 642 кватэры. Летась рэалізавана 24324,2 тысячы кубаметраў прыроднага газу, 609,7 тоны – звадкаванага, – гаворыць начальнік вытворча-тэхнічнага сектара ВУ “Глыбокаегаз” Уладзімір Радзюш. – За студзень гэтага года газіфікаваны 4 і пераведзены са звадкаванага на прыродны газ 2 індывідуальныя жылыя дамы, заменены 36 адзінак маральна ўстарэлага газавыкарыстальнага абсталявання. Сёлета плануем правесці комплекснае прыборнае абследаванне падземных газаправодаў, абсталяваць сістэмай тэлеметрыі рэзервуарную ўстаноўку звадкаванага вуглевадароднага газу ў Прошкава, замяніць 300 адзінак устарэлага абсталявання, перавесці са звадкаванага на прыродны газ 24 домаўладанні.