Колькі юных жыхароў Глыбоччыны нарадзілася ў 2020 годзе?

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

259 – такую статыстычную лічбу па выніках  2020 года засведчылі органы рэгістрацыі раёна.  10 рэгістрацый па жаданні бацькоў правялі ва ўрачыстай абстаноўцы. 2020-ы – год хлапечы, бо хлопчыкаў нарадзілася больш – 140, дзяўчынак – 119.

183 пасведчанні аб нараджэнні выдалі ў аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама, дзе 93 сыночкі і 86 дачушак атрымалі першыя дакументы. Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў найбольшую колькасць рэгістрацый нованароджаных правялі спецыялісты Карабоўскага сельвыканкама – дакументы выдадзены 14 малышам (праўда, дзяўчынак нарадзілася больш – 8, хлопчыкаў – 6). Дзявочым выдаўся мінулы год і ў Ломашаўскім сельсавеце. Спецыялісты  сельвыканкама зарэгістравалі 3 дзяўчынак.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі.

11 немаўлятам (7 сыночкам і 4 дочкам) і іх бацькам выдалі дакументы ў Пліскім сельвыканкаме. Хлапечым стаў 2020-ы ў Падсвільскім сельсавеце, дзе спецыялісты сельвыканкама выдалі 5 з 8 пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці  хлопчыкам. І  ў Удзелаўскім – з 8 нованароджаных 6 хлопчыкаў. А таксама  4 сыночкі з 7 немаўлят зарэгістравалі ў Азярэцкім сельвыканкаме,  3 хлопчыкі з 5 малышоў – у Залескім, 2 сыночкі з 3 дзетак – у Празароцкім.  У Галубіцкім сельвыканкаме наогул зарэгістравалі 3 хлопчыкаў.

Сыночкаў і дачок пароўну з’явілася на свет у Абрубскім (па 5, усяго 10 нованароджаных) і Узрэцкім сельсаветах (па 2, усяго 4).

Вам может понравиться



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru