Глыбачанка Аляксандра Сеўрукова – адзін з лепшых натарыусаў Беларусі

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Цікавую ініцыятыву рэалізавалі сёлета ў  Беларускай натарыяльнай палаце:  на  перакідных календарах   2021 года змясцілі 12 фотаздымкаў  лепшых натарыусаў краіны. Сярод іх ёсць і загадчыца натарыяльнай канторы Глыбоцкага раёна Віцебскай натарыяльнай акругі  Аляксандра Сеўрукова.

На календары  2021 года Аляксандра Сеўрукова прадстаўляе сакавік — сімвал пачатку вясны і запрашае пачаставаць  зробленую сваімі рукамі заліўную рыбу і фаршыраванага шчупака.

Аляксандра Кузьмінічна – юрыст па адукацыі, мае шматгадовы вопыт у сферы аказання натарыяльных паслуг насельніцтву, а таксама — працоўныя і творчыя ўзнагароды. Яна – пастаянны і актыўны ўдзельнік акцый, прысвечаных 9 Мая, Дню Незалежнасці, Дню Маці і Дню Ведаў. На працягу 2016-2018 гадоў была пераможцай рэспубліканскіх  кулінарных фестываляў “Восеньскія прысмакі”. Прымала ўдзел у літаратурных конкурсах, прысвечаных Дню Перамогі і Году малой радзімы.

Фота з архіва БНП.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района , 2021г.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru