Цікавую ініцыятыву рэалізавалі сёлета ў Беларускай натарыяльнай палаце: на перакідных календарах 2021 года змясцілі 12 фотаздымкаў лепшых натарыусаў краіны. Сярод іх ёсць і загадчыца натарыяльнай канторы Глыбоцкага раёна Віцебскай натарыяльнай акругі Аляксандра Сеўрукова.
Аляксандра Кузьмінічна – юрыст па адукацыі, мае шматгадовы вопыт у сферы аказання натарыяльных паслуг насельніцтву, а таксама — працоўныя і творчыя ўзнагароды. Яна – пастаянны і актыўны ўдзельнік акцый, прысвечаных 9 Мая, Дню Незалежнасці, Дню Маці і Дню Ведаў. На працягу 2016-2018 гадоў была пераможцай рэспубліканскіх кулінарных фестываляў “Восеньскія прысмакі”. Прымала ўдзел у літаратурных конкурсах, прысвечаных Дню Перамогі і Году малой радзімы.
Фота з архіва БНП.