Пасяджэнне АПГП прайшло на месцы пажару ў Каміншчыне Глыбоцкага раёна

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (3 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Першае ў гэтым годзе выязное пасяджэнне апорнага пункта грамадскага правапарадку  сумесна з агляднай камісіяй, якая працуе пры Азярэцкім сельвыканкаме, прайшло ў Каміншчыне.

Перад вяскоўцамі выступілі старшыня Азярэцкага сельвыканкама Святлана Анашкевіч,  інспектар  Глыбоцкага міжраённага аддзялення “Энерганагляд” РУП “Віцебскэнерга” Анатоль Ішуцін, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Міхаіл Крывёнак і намеснік начальніка раённага аддзела  МНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Алег Салодкі, участковы інспектар Глыбоцкага райаддзела Аляксей Папоў.

Лепшым і самым пераканаўчым наглядным матэрыялам быў у той дзень  пашкоджаны агнём дом, у якім  падчас пажару згарэў  60-гадовы гаспадар.

— 15 студзеня  адбыўся пажар  у вёсцы Прошкава, у агні загінула 60-гадовая гаспадыня і яе сын. 24-га загарэўся дом  у Каміншчыне, падчас якога загінуў  гаспадар. 27 студзеня гарэў жылы дом у Шуневічах – на шчасце, гаспадар жывы. А вось 17 студзеня ад пажару пенсіянерку з вёскі Пліса  выратаваў пажарны апавяшчальнік, які своечасова падаў сігнал, — гаварыў Міхаіл Крывёнак.

На пляцоўцы бяспекі, падрыхтаванай супрацоўнікамі райаддзела МНС, спецыялісты  прымалі своеасаблівы экзамен, задаючы вяскоўцам пытанні па пажарнай бяспецы.

Яны таксама  тлумачылі і паказвалі, як  самастойна  тушыць узгаранне на газавай пліце, устанаўліваць і кантраляваць работу пажарных апавяшчальнікаў, па якіх нумарах тэлефанаваць у выпадку пажару. Асобна разгледзілі асаблівасці пячнога ацяплення і асноўныя памылкі, якія становяцца прычынамі пажараў. Усім прысутным выратавальнікі ўручылі буклеты і плакаты супрацьпажарнай тэматыкі і пажадалі камфорту ў дамах, цёплых адносін паміж людзьмі і жыцця без вогненных здарэнняў.

Фота М. Крывёнка.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2025

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru