У нашай газеце №2 за 6 студзеня і №4 за 16 студзеня паведамлялася, што ўладальнікам прыватных дамоў у Глыбокім ва ўласнае карыстанне будуць перададзены еўракантэйнеры для раздзельнага збору бытавых адходаў (пералік вуліц глядзіце ў вышэйназваных артыкулах).
Многія глыбачане ўжо заключылі дагавор з УП ЖКГ. Мы з’ездзілі на вуліцу Ф. Скарыны, 56. Глыбачанін Віктар, прачытаўшы інфармацыю,
адзін з першых заключыў дагавор, і работнікі УП ЖКГ ужо даставілі
яму два новыя кантэйнеры.
– За іх я не заплаціў ні рубля, прывезлі мне іх бясплатна, забіраць
смецце будуць ад дому. Кантэйнеры зручныя, на калёсіках, лёгка перамяшчаюцца. Лічу, што гэта выдатная паслуга камунальных службаў гаспадарам прыватнага сектара, – сказаў мужчына.
Нагадаем, што дагаворы на бязвыплатную перадачу еўракантэйнераў можна заключыць на 2 паверсе гасцініцы па вуліцы Маскоўскай, 7, у
дыспетчарскай і адміністрацыйным будынку УП ЖКГ па завулку Ламаносава, 9 (каб. 10). З пытаннямі і за кансультацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 2-15-66, 2-15-36.