Пра геральдычныя сімвалы рэгіёна раскажуць у глыбоцкім архіве

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У Занальным дзяржаўным архіве г. Глыбокае прайшла прэзентацыя выставы, якую супрацоўнікі ўстановы назвалі «Ключы да вывучэння мінулага». У экспазіцыі – архіўныя дакументы, якія расказваюць пра гарадскую геральдыку нашага рэгіёна, і выявы гербаў, у тым ліку і нашых суседзяў. 15 гадоў таму быў ён быў зацверджаны. Гэтым жа Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 былі заснаваны і геральдычныя сімвалы Браслава, Міёр, Докшыц, Пастаў і г.п. Шаркаўшчына. І кожны з іх – адметны, з адлюстраваннем гістарычных фактаў ці геаграфічных асаблівасцей горада. 

Геральдыка зарадзілася каля тысячы гадоў назад – і садзейнічала таму развіццё рыцарскіх турніраў, – прэзентацыю распачала дырэктар архіва Нэля Баравік, растумачыўшы прысутным, як скаваныя ў металічныя латы рыцары былі вымушаны для апазнавання падчас бою пазначаць сябе пэўнымі сімваламі на шчытах.

Нэля Аляксандраўна адзначыла, што на тэрыторыі Беларусі першыя гербы з’явіліся больш за 500 гадоў таму і адзін з іх належыць гораду Полацку.

У той час на выяве герба адлюстроўваліся гістарычныя абставіны ўзнікнення канкрэтнага горада ці яго геаграфічнае палажэнне – знакі ўказвалі на тую ці іншую яго асаблівасць. Гарадскі герб з’яўляўся сведчаннем асаблівага прававога статусу населенага пункта, – падкрэсліла выступоўца. – У пераломны 1917 год былі адменены ўсе імператарскія ўказы, у тым ліку і аб дараванні гарадам гербаў. І толькі з 1960-х гадоў робяцца першыя спробы, каб узнавіць сімволіку.

Па словах дырэктара архіва, спрыяльным часам для аднаўлення гарадскіх гербаў трэба лічыць  пачатак 90-х мінулага стагоддзя ў незалежнай Беларусі.

У 1994 годзе Савет Міністраў прыняў пастанову № 89 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь». Гербавы матрыкул – афіцыйны дзяржаўны рэестр,  у якім захоўваліся выявы тэрытарыяльных гербаў i дакументы да iх, – патлумачыла Нэля Баравік. – І работа закіпела: мясцовыя органы ўлады сваімі рашэннямі зацвярджалі выявы гербаў. Курыраваў работу Камітэт па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў. І вялікую ролю пры гэтым сыгралі аблвыканкамы, якія прынялі дакументы, што садзейнічалі развіццю гарадской сімволікі. 

На выставе якраз і прадстаўлена рашэнне Віцебскага аблвыканкама “Аб распрацоўцы новых і аднаўленні гістарычных гербаў гарадоў, гарадскіх пасёлкаў Віцебскай вобласці”, прынятае ў 2001 годзе. Але адсутнасць спецыялістаў на месцах, якія б валодалі неабходнымі ведамі па геральдыцы, прывяла да таго, што ў 2002 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў створаны  Геральдычны  савет, які даваў заключэннi аб адпаведнасцi тых ці іншых сімвалаў гістарычным традыцыям, правілам геральдыкі.

“Ключы да вывучэння мінулага” Глыбокага і іншых гарадоў-суседзяў, а таксама суседніх гарадскіх пасёлкаў шукайце ў экспазіцыі Занальнага архіва ў г. Глыбокае разам з супрацоўнікамі Таццянай Аўласавай і Сняжанай Ляхавай, якія раскажуць пра гісторыю ўзнікнення геральдычных знакаў.

Вам также понравится



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru