Па выніках чарговага XVIII рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь-2020” 1 месца ў намінацыі “Сродкі размяшчэння года” прысуджана санаторна-курортнаму комплексу “Пліса”, у намінацыі “Інавацыйны падыход” – аграэкасядзібе “Утрына”. Лаўрэатамі конкурсу сталі агратурыстычны кластар Велесаў шлях” старшынёй якога з’яўляецца Аляксандр Цвірка, дымламантамі — супрацоўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, якія ўпершыню прынялі ўдзел у такім творчым спаборніцтве.