На 130 тысяч рублёў, выдзеленых дзяржаўным прадпрыемствам “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, было закуплена 1880 еўракантэйнераў ёмістасцю 120 і 240 літраў. У канцы снежня яны былі дастаўлены ў Глыбоцкую жыллёва-камунальную гаспадарку.

Еўракантэйнеры для раздзельнага збору адходаў бытавой жыццядзейнасці, пластыку, шкла і паперы будуць устаноўлены ў мікрараёнах прыватнай гарадской забудовы. З домаўладальнікамі заключаць дагаворы бязвыплатнага карыстання. На вывазе адходаў па ўстаноўленым графіку будуць задзейнічаны два спецаўтамабілі.
Па словах дырэктара УП ЖКГ Сяргея Кашмілы, раздзельны збор адходаў прывучае грамадзян да адказнасці і дысцыплінаванасці ў плане экалагічнай бяспекі, значна эканоміць дзяржаўныя сродкі і час на іх сартыроўку.

2.8300
3.3000
3.7700 
