«Дыяментавая мазаіка». Выставу работ пад такой назвай падрыхтавалі супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва пад кіраўніцтвам Нэлі Баравік.
—Ідэя Нэлі Аляксандраўны сустракаць Новы год і Каляды крэатыўна і творча знайшла падтрымку ў калег, і ўжо не першы год яны разам са сваім кіраўніком актыўна вырабляюць цудоўныя карціны — партрэты, пейзажы, нацюрморты, якія радуюць вока і напаўняюць святлом душу.
У сёлетнім творчым марафоне па прыкладзе Нэлі Баравік прынялі ўдзел Валянціна Скіпар, Сняжана Ляхава, Святлана Пучынская, Мая Багацкая, Наталля Мурзіч, а таксама сямейныя дуэты і трыа: Таццяна Аўласава з дачкой Вольгай, Аліна Юргель з дачкой Елізаветай, Алена Лаўрыновіч з сынамі, Тамара Саланінка з унучкай Янай. Коцікі, коні, мядзведзь у заснежаным лесе, акіян з пальмамі на беразе, яркія букеты – падарунак сонечнага лета, сяброўскія кампаніі і рамантычныя закаханыя пары – усё гэта з душой, немалым цярпеннем і ўседлівасцю зрабілі ўмелыя рукі архівістаў.