22 снежня ў Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў арганізаваны дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ).
На ёй прысутнічала і дэлегацыя Глыбоцкага Цэнтра дзяцей і моладзі — выхаванцы Юлія Атопкіна, Аксана Рудак, Любоў Рагіла, педагогі Зоя Касцюкевіч і Аксана Шпакава. У намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект”, “Лялька.Бай” Цэнтра дзяцей і моладзі заняла ганаровае III месца. Творчай камандзе з Глыбокага быў уручаны Дыплом ДКНТ, кубак і сертыфікат на суму 15 тысяч 417 рублёў. Грошы выдзелены для далейшай камерцыялізацыі праекта – для арганізацыі вытворчасці па вырабе лялек і іх рэалізацыі.
Метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Шпакава атрымала Падзяку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе. Віншуем!