Па інфармаціі начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Глыбоцкім раёне Алены Машара, на 1 студзеня 2020 года ў раёне налічвалася 819 індывідуальных прадпрымальнікаў, а на пачатак снежня іх колькасць павялічылася да 831.
За 11 месяцаў гэтага года, у параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыялам, яны выплацілі падаткаў на 245 тысяч рублёў больш. Са 193 да 202 са студзеня па лістапад узрасла на Глыбоччыне колькасць грамадзян, якія аформіліся рамесленікамі і аплачваюць рамеслены збор. За перыяд з 1 студзеня да 1 снежня 2020 года з 44 да 46 павялічылася колькасць суб’ектаў аграэкатурызму. На 1 студзеня гэтага года на Глыбоччыне 18 тысяч 363 фізічныя асобы з’яўляліся плацельшчыкамі падаткаў на нерухомасць і зямельнага падатку, а на 1 снежня іх колькасць узрасла да 18 тысяч 873-х.