Аддзел занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама дапамагае выпускнікам школ, якія не сталі студэнтамі; грамадзянам, якія па розных прычынах засталіся без працы; тым, хто хоча адкрыць сваю справу, але не мае для гэтага стартавага капіталу; жадаючым змяніць месца жыхарства ў сувязі з выгаднай рабочай прапановай і тым, хто хоча перавучыцца на другую спецыяльнасць.
У ліку прафесій, якія могуць атрымаць беспрацоўныя, — аператары ЭВМ, майстры па манікюру, цырульнікі, повары, вальшчыкі лесу, бухгалтары, машыністы (качагары) кацельняў. Сёлета за год прафесійную падрыхтоўку прайшлі 16 чалавек. Ім дзяржава аплачвала навучанне, пражыванне і стыпендыю. На гэтыя мэты зрасходвана 2 568 рублёў.
Акрамя гэтага, дзяржаўную дапамогу ў форме субсідый на суму 10 898 рублёў для адкрыцця сваёй справы атрымалі сёлета трое грамадзян. Адзін распачаў кузнечную справу, другі аказвае рэстаранныя паслугі, трэці – паслугі таксі. У сувязі з атрыманнем рабочай прапановы, сям’я з Удзеласкага сельсавета пераехала на месца жыхарства ў Лагойскі раён, а да нас прыехала работніца з Віцебскага раёна. Дзяржаўная дапамога ў сувязі з пераездам склала 1 679 рублёў.
Сёлетні план па арганізацыі занятасці супрацоўнікі аддзела выканалі на 288%. З пытаннямі і за кансультацыяй звяртайцеся па тэлефонах: 2-18-94, 2-14-52.