Аўтапарк Глыбоцкага філіяла АТП-16 абнаўляецца

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

У  пачатку 2020 года філіял АТП-16 набыў за крэдытныя сродкі 2 самазвалы МАЗ-5516 класа “Еўра-5” грузапад’ёмнасцю 20,5 тон, сядзельны цягач МАЗ-5440 і  камфартабельны аўтобус  “Нёман”  вытворчасці Мінскага завода калёсных цягачоў.  

Фото использовано в качестве иллюстрации

“Нёман”  разлічаны для міжнародных перавозак, таму быў перададзены  Пастаўскаму ўчастку і да пачатку другой хвалі пандэміі,   працаваў на  маршруце “Паставы-Вільнюс”. Цяпер  “Нёман”  абслугоўвае міжгароднія рэйсы. Акрамя гэтага сёлета “Віцебскаблаўтатранс”  перадаў   Глыбоцкаму філіялу з Аршанскага аўтапарка  3 аўтобусы “Нёман”, з якіх 2 працуюць на Пастаўшчыне, адзін – на Глыбоччыне і  аўтобус МАЗ-256170, які абслугоўвае пасажыраў  Шаркаўшчынскага раёна. У наступным годзе АТП-16 плануе  закупіць шэсць  мікрааўтобусаў катэгорыі М-2  альбо “Газэлі” на 15-18  месцаў, і  восем  25-месных аўтобусаў  катэгорыі М-3.



Веснік Глыбоччыны - Новости г. Глубокое и Глубокского района,
© Авторское право принадлежит учреждению "Редакция районной газеты "Веснік Глыбоччыны" Глубокского района, 2024

Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.


Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика Рейтинг@Mail.ru